BE RU EN

У Маскве затрымалі адзінага ўдзельніка акцыі супраць вайны

  • 28.08.2014, 10:33

Масквіч Дзмітрый Манахаў прыйшоў адзін без якіх-небудзь плакатаў і пачаў выказваць сваю пазіцыю перад мінакамі.

Сёння раніцай у Маскве на Манежнай плошчы затрымалі расейца Дзмітрыя Манахава, які выйшаў на пратэст супраць нападу Расеі на Украіну, піша liga.net.

Учора Манахаў напісаў у «Твітэры», што ён расеец, не быдла, што не забойца і не акупант: «Мне сорамна, што Пуцін мой прэзідэнт. А 9.00 я іду на Манежку плошчу супраць вайны».

Манахаў прыйшоў адзін без якіх-небудзь плакатаў, без усялякай агітацыі і пачаў выказваць сваю пазіцыю перад мінакамі. Праз некаторы час прыехалі супрацоўнікі паліцыі і затрымалі Манахава, нягледзячы на тое, што адзінкавыя пікеты ў Расеі не супрацьзаконныя.

Апошнія навіны