BE RU EN

Міністр адукацыі абяцае падняць прахадныя балы

  • 28.08.2014, 10:16

Мінімальныя прахадныя балы для паступлення ў ВНУ будуць скарэктаваныя.

Такую заяву міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч зрабіў на канферэнцыі педагагічных работнікаў, якая адбылася ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова, піша 5min.by.

Міністр адукацыі заявіў, што пытанне змены прахадных балаў для паступлення ў ВНУ знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, а карэктаванне будзе праведзенае толькі ў бок падвышэння патрабаванняў.

Сяргей Маскевіч адзначыў, што ў Беларусі якасць адукацыі па-ранейшаму знаходзіцца на належным узроўні. Аднак урад у будучыні павінен зрабіць некаторыя захады для таго, каб стымуляваць падвышэнне якасці адукацыі.

Апошнія навіны