BE RU EN

Яшчэ адная расейская авіякампанія спыніла дзейнасць

  • 28.08.2014, 9:49

Расейская авіякампанія «Быліна» спыняе сваю дзейнасць праз пагаршэнне фінансавага становішча.

Яна заснаваная ў 1992 годзе, да 13 верасня 2014 было рэалізавана больш за 2 000 квіткоў на ўнутраныя рэйсы, піша «Турызм і адпачынак».

26 жніўня 2014 года генеральны дырэктар звярнуўся з заявай аб прыпыненні дзеяння сертыфіката эксплуатанта з 1 верасня праз пагаршэнне фінансавага становішча авіякампаніі і немагчымасць выконваць перавозку сваіх пасажыраў.

Цяпер усе пасажыры авіякампаніі будуць вернутыя рэйсамі іншых кампаній за кошт сродкаў федэральнага бюджэту.

«Для вяртання грашовых сродкаў, у поўнай суме, звяртайцеся ў агенства на месца набыцця авіяцыйных квіткоў. Калі квіткі былі набытыя праз інтэрнэт-агенства, напішыце заяву агенцтву праз асабісты кабінет. Авіякампанія выбачаецца», - інфармуе прэс-служба перавозніка.

Апошнія навіны