BE RU EN

Сяргей Кузін: Буду абараняць Украіну са зброяй у руках

  • 28.08.2014, 9:16

Вядомы беларускі ды ўкраінскі радыёвядоўца гатовы да мабілізацыі.

«Калі будзе прызыў у войска або мабілізацыя, я стану на абарону [Украіны] без усялякіх умоў. Тым больш, што я за гэты час быў у некалькіх гарачых кропках досыць вялікую колькасць разоў. Пачынаючы з сакавіка, мы ўжо былі на блок-пастах... Спадзяюся да гэтага не дойдзе, але, улічваючы, што я маю знаёмых, якія атрымалі там раны, сышлі з жыцця, то адказ для мяне відавочны», - адказаў Сяргей Кузін на пытанне тэлеканала «Белсат» пра гатоўнасць абараняць Украіну са зброяй у руках.

Вядучы і прадзюсар «Альфа-радыё» адмовіўся ў 2004 годзе працаваць у Менску пад кіраўніцтвам людзей, прызначаных Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Цяпер ён жыве ў Кіеве, атрымаў украінскае грамадзянства і паспяхова там працуе. У гэтым годзе Сяргей Кузін быў удзельнікам кіеўскага Майдану.

Апошнія навіны