BE RU EN

Дзярждэп ЗША пацвердзіў наступ расейскіх войскаў ва Украіне

  • 28.08.2014, 8:32

Дзяржаўны дэпартамент ЗША пацвярджае актыўнасць рэгулярных войскаў Расеі на ўсходзе Украіны.

Пра гэта, як паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" журналістка Міраслава Гангадзэ, заявіла спікерка Дзярждэпу Джэн Псакі.

"Дзярждэп пацвярджае актыўнасць расейскіх рэгулярных войскаў на Усходзе Украіны. Са слоў спікеркі Дзярждэпу Джэн Псакі, зыходзячы з інфармацыі, расейцы пераходзяць у наўпроставую вайсковую контратаку ва Украіне. Таксама спікерка выказала занепакоенасць тым, што расейцы не кажуць праўду пра свае дзеянні ва Украіне, у тым ліку і ўласным жаўнерам і іх сем'ям", - напісала Міраслава Гангадзэ.

Нагадаем, адразу пасля заканчэння перамоваў у Менску сепаратысты перайшлі ў наступ. Учора стала вядома, што ў накірунку населенага пункта Тэльманава на поўдні Данецкай вобласці рухаецца калона вайсковай тэхнікі ў колькасці да 100 адзінак.

Фота з архіву

Апошнія навіны