BE RU EN

Макей ляціць у Варшаву

  • 27.08.2014, 20:43

Міністр замежных спраў Беларусі наведае сталіцу Польшчы.

Уладзімір Макей прыбудзе ў Варшаву сёння ўвечары. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла крыніца ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.

Ва Уладзіміра Макея запланаваная сустрэча з кіраўніком замежнапалітычнага ведамства краіны Радаславам Сікорскім. Сярод тэм, якія яны будуць абмяркоўваць, - крызіс ва Украіне і вынікі сустрэчы, якая адбылася ўчора ў Менску.

Апошнія навіны