BE RU EN

Швайцарыя ўзмоцніць санкцыі супраць Расеі

  • 27.08.2014, 17:01

Швайцарскія ўлады абвясцілі аб узмацненні санкцый у дачыненні да Расеі.

Адпаведнае паведамленне размешчанае на сайце Федэральнай рады краіны, піша Lenta.ru.

У чорны спіс асоб і арганізацый, з якімі забаронена ўсталёўваць новыя фінансавыя стасункі, унесеныя 11 імёнаў. Таксама пяці расейскім банкам абмежаваны доступ да рынку капіталу. Акрамя таго, забараняецца імпарт матэрыялаў вайсковага прызначэння з Расеі і абмяжоўваецца экспарт нафтавага абсталявання. Меры ўвойдуць у дзеянне 27 жніўня а 19 гадзіне паводле мінскага часу.

Нагадаем, 14 ліпеня Еўрапейскі Звяз апублікаваў дадатковы спіс з 11 асоб, якія маюць дачыненне да парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. У прыватнасці, санкцыі былі ўведзеныя супраць расейца, самаабвешчанага прэм'ер-міністра "Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандра Барадая, былога камандзіра данецкага спецпадраздзялення СБУ "Альфа", а цяпер камандзіра батальёна "Усход" і кіраўніка службы бяспекі самаабвешчанай "ДНР" Аляксандра Хадакоўскага.

Апошнія навіны