BE RU EN

У Беларусі правяраюць усе грузы садавіны і агародніны з Літвы

  • 27.08.2014, 16:43

Беларусь уважліва правярае ўсе грузы садавіны і агародніны, сцвярджае літоўская Дзяржаўная служба раслінаводства.

Краіна, паводле звестак службы, патрабуе арыгінальныя дакументы рээкспарту.

"Хачу звярнуць увагу на тое, што ўсе імпартуемыя ў Беларусь і прызначаныя для Расеі і Казахстана грузы з гародніны і садавіны старанна правяраюцца на памежных пастах або ў лагістычных цэнтрах. Правяраюцца абсалютна ўсё грузы, бо беларускі памежны пункт з'яўляецца першым пры ўездзе ў Мытны саюз. Нашая найважнейшая задача - правяраць, каб копіі фітасанітарных сертыфікатаў рээкспарту былі арыгінальнымі", - цытуюцца ў прэс-рэлізе міністэрства сельскай гаспадаркі словы дырэктара літоўскай службы Сяргея Фядотава, паведамляе ru.delfi.lt.

Прадстаўнікі службы сустрэліся з беларускімі калегамі, каб удакладніць патрабаванні суседзяў.

Як гаворыцца ў паведамленні, у тым выпадку, калі гаспадарчыя суб'екты хочуць увозіць у Беларусь садавіну і гародніну, вырабленую ў Еўразвязе, то на груз павінен выдавацца фітасанітарны сертыфікат на экспарт, калі прадукты выраблены не ў ЕЗ, то выдаецца фітасанітарны сертыфікат на рээкспарт, да якога прыкладваецца арыгінал сертыфікату экспарту трэцяга боку або завераная копія такога сертыфікату.

Апошнія навіны