BE RU EN

Жыхара Смалявічаў арыштавалі на пяць дзён за распаўсюд газет

  • 27.08.2014, 16:55

Справу актывіста Андрэя Кашэўскага разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Менска.

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі сталіцы склалі на яго два пратаколы. Пры гэтым распаўсюджванне газет, праз якое ён і быў затрыманы, палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам (арт.23.34 КаАП). А каб было больш пераканаўча, дадалі яшчэ і дробнае хуліганства (арт.17.1 КаАП). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Сяргей, які разважыў, што віна Андрэя Кашэўскага даведзеная і вынес прысуд: пяць дзён арышту, піша сайт ПЦ «Вясна».

Ноч да суду актывіст правёў у аддзяленні.

Нагадаем, што 26 жніўня ў Менску ў другой палове дня супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» з Смалявічаў Андрэя Кашэўскага. Ён распаўсюджваў незалежную прэсу, каб зарабіць сабе на жыццё.

Апошнія навіны