BE RU EN

Улады забаранілі антываенныя пікеты каля пасольстваў РФ ды Ірака

  • 27.08.2014, 16:18

Менскія ўлады адмовілі актывістам БХД у правядзенні 28 жніўня антываенных пікетаў.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

Каля амбасады Расеі актывісты БХД планавалі выступіць супраць распальвання Расеяй канфлікту на Усходзе Украіны, каля амбасады Ірака - патрабаваць абароны ўладамі гэтай краіны, дзе пераследуюцца хрысціяне ды іншыя рэлігійныя меншасці.

Пікеты забаранілі за іх нібыта не адпаведнасць з законам Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах».

«Практыка забароны пікетаў у Беларусі стала звычайнай для беларускіх уладаў. У заканадаўстве прасцей было б напісаць, што правядзенне пікетаў забаронена ў Беларусі, і гэта было б праўдай», - адзначыў адказны сакратар аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

Апошнія навіны