BE RU EN

Над Херсонскай вобласцю заўважаныя тры гелікоптэры РФ

  • 27.08.2014, 14:50

Тры вайсковыя верталёты РФ парушылі паветраную прастору Украіны ў Херсонскай вобласці.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка на брыфінгу ў Кіеве, паведамляе УНІАН.

«Учора было зафіксавана парушэнне паветранай прасторы Украіны вайсковай авіяцыяй Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі ў раёне населенага пункта Красны Чабан Херсонскай вобласці, дзе быў выяўлена залёт да 500 метраў з тэрыторыі АРК на мацерыковую частку Украіны трох гелікоптэраў РФ, якія правялі разведку ўздоўж мяжы і вярнуліся назад», - адзначыў Лысенка.

Нагадаем, учора стала вядома, што расейскія вайскоўцы ўладкоўваюць агнявыя пазіцыі на поўначы Крыму, мясцовыя жыхары кажуць аб магчымых вайсковых дзеяннях.

Апошнія навіны