BE RU EN

Павел Клімкін: Украіна не будзе мяняць тэкст пагаднення з ЕЗ

  • 27.08.2014, 12:49

Улады Украіны адразу пачнуць ратыфікацыю і імплементацыю дакумента.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны Павел Клімкін на сваёй старонца ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

«Пра Асацыяцыю: не трэба выдаваць жаданае нашымі расейскімі калегамі за сапраўднае. Змяняць тэкст Пагаднення не будзем. Ратыфікуем і будзем імплементаваць», - напісаў ён.

Нагадаем, у аўторак, 26 жніўня, у Меску адбыліся перамовы аб падзеях у Данбасе і падпісанні Дамовы аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ. Большую частку свайго выступу Уладзімір Пуцін, які прысутнічаў на сустрэчы, прысвяціў пытанням эканомікі і магчымай шкоды ад асацыяцыі.

Апошнія навіны