BE RU EN

Фізкульт-прывітанне: у КНДР абвешчаны агульнанацыянальны залік у фізкультуры

  • 27.08.2014, 10:07

Яго будуць здаваць усе працаздольныя грамадзяне КНДР - ад 7 да 60 гадоў.

Залік будзе праводзіцца апошнімі днямі жніўня - пачатку верасня. Фізічная падрыхтоўка карэйцаў будзе правярацца на прамысловых прадпрыемствах, у сельгаскааператывах, міністэрствах і іншых урадавых установах, грамадскіх арганізацыях і ВНУ, паведамляе НТВ.

Карэйцы прадэманструюць свае навыкі ў тхэквандо, аэробіцы, бегу на доўгія і кароткія дыстанцыі, скачках у вышыню і даўжыню, плаванні ды іншых дысцыплінах. Спартыўны «месячнік» праводзіцца ў КНДР з 1948 года, паведамляе ІТАР-ТАСС. З дапамогай фізічных практыкаванняў урад выхоўвае ў сваіх суграмадзянах імкненне абараняць сваю радзіму.

Акрамя таго, другая нядзеля кожнага месяца разглядаецца як Дзень фізкультуры і спорту. Ва ўсёй краіне праходзяць масавыя забегі, праводзяцца валейбольныя турніры, ладзяцца спаборніцтвы па тхэквандо і нацыянальнай барацьбе сірым.

Фота: Reuters

Апошнія навіны