BE RU EN

Сустрэча Пуціна і Парашэнкі не адбудзецца

  • 26.08.2014, 20:38

Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі ў Менску скасаваная, паведамляе ўкраінскі канал 1+1.

«Толькі што мы даведаліся, што запланаваная сустрэча Парашэнка-Пуцін не адбудзецца», - паведаміў карэспандэнт тэлеканала.

Ён дадаў, што прэзідэнты могуць сустрэцца ў будучыні на іншай пляцоўцы, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Раней «Украінская праўда» паведамляла са спасылкай на дзве незалежныя крыніцы ў МЗС Расеі і Украіны, што сустрэча можа адбыцца на інаўгурацыі прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіп Эрдаган. Цырымонія пройдзе 28 жніўня ў Анкары.

Як паведамляла «Украінская праўда», фармат магчымай сустрэчы цяпер прапрацоўваецца. Ён можа быць як двухбаковым, так і трохбаковым з удзелам Эрдагана.

Фота: Sasha Mordovets/Getty Images News

Апошнія навіны