BE RU EN

На журналістаў «Дажджу» і «Рускай планеты» напалі на могілках пад Псковам

  • 26.08.2014, 18:12

Двое невядомых сталі закідваць машыну журналістаў камянямі на могілках, дзе пахавалі пскоўскіх дэсантнікаў.

Як паведаміў праз тэлефон карэспандэнт «Дажджу» Уладзімір Раменскі, на яго быў учынены напад на могілках у вёсцы Выбуты пад Псковам.

Са слоў Раменскага, а таксама карэспандэнта «Рускай планеты» Іллі Васюніна, калі яны прыбылі на могілкі ў Выбуты, дзе напярэдадні былі пахаваныя дэсантнікі пскоўскай дывізіі, іх ужо чакалі некалькі машын.

Двое незнаёмцаў сталі закідваць іх аўтамабіль камянямі і паспрабавалі разбіць шкло і яны здолелі пракалоць шыны.

Самі журналісты цяпер у бяспецы, яны змаглі збегчы з могілак. Цяпер яны знаходзяцца ў машыне разам з карэспандэнтамі «Фантанкі» і «Новай газеты». Аднак яны не выключаюць таго, што іх могуць надалей пераследаваць. Яны плануюць падаць заяву ў паліцыю.

Дагэтуль яны паведамлялі, што атрымлівалі пагрозы ад невядомых у чорным, якія запатрабавалі ад іх з'ехаць у Маскву «на першым жа цягніку».

Апошнія навіны