Настаўнікам менскай школы затрымліваюць заробак
- 26.08.2014, 14:56
Настаўнікі школы №19 у Менску скардзяцца на затрымку заробку.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.
«Мая жонка працуе настаўніцай у менскай школе №19 (на Залатой Горцы за філармоніяй). Вядома, што лета - пара вакацый. Перад імі даюць «адпускныя», але іх сума такая, што дацягнуць да бліжэйшага заробку ледзь атрымліваецца і даводзіцца ўлічваць кожны шэлег. Варта адзначыць, што жонка выйшла на працу пасля вакацый 1 жніўня", - напісаў чытач.
«Вы толькі ўявіце - падыходзіць дзень авансу (15 жніўня), на які разлічвае ўся сям'я, а ў бухгалтэрыі кажуць: «Мы забыліся своечасова падаць патрэбныя дакументы, таму аванс будзе выплачаны пазней».
Цяпер ужо 25 жніўня, падыходзіць час заробку, а нават авансу дагэтуль няма. І гэта не толькі аднаму супрацоўніку, а ўсім настаўнікам школы!
Дзіўнае акалічнасць - за такі недагляд ніхто з бухгалтэрыі, аддзела кадраў і адміністрацыі не пакараны. Як быццам усё так і павінна быць. Такая вось стабільная дзяржаўная ўстанова і такое падвышэнне заробкаў», - дадаў ён.
Рэдакцыя сайта charter97.org звяртаецца да чытачоў і просіць пісаць нам на электронную пошту charter97@gmail.com або паведамленнем у сацыяльных сетках, калі вы сутыкнуліся з такой сітуацыяй на сваім прадпрыемстве.