BE RU EN

Цісканіна па цукар у менскім «Алмі» (Відэа)

  • 26.08.2014, 14:11

За 6 гадзін у краме расхапалі ўвесь цукар.

Відэа даслаў у рэдакцыю charter97.org чытач. Аўтар роліка паведаміў, што ён быў зняты ў супермаркеце «Алмі» на адрасе праспект Дзяржынскага, 91 у Менску.

«За шэсць гадзін цукру прадалі больш, чым за месяц! Людзі бралі па 20-50 кг, усяго было прададзенае 12 паддонаў!» - піша ён.

Нагадаем, гэта не першы выпадак ашаламляльнага «поспеху» сеткі супермаркетаў «Алмі»: некалькі разоў іх зніжкі ўжо прычыняліся да такога ўзроўню ажыятажу пакупнікоў.

Апошнія навіны