BE RU EN

Названыя самыя выгадныя краіны для аўтамабільных падарожжаў

  • 26.08.2014, 11:15

Брытанскае выданне The Daily Mail склала рэйтынг самых выгадных еўрапейскіх краін для аўтамабільных падарожжаў.

Пры складанні спісу ўлічваўся кошт бензіну, а таксама кошт арэнды аўтамабіля, піша autonews.ru.

Самай таннай краінай для аматараў аўтападарожжаў сталася Гішпанія. Кошт літра бензіну там у сярэднім складае 1,4 еўра, а арэнда самахода на тыдзень каштавацьме ад 78 еўраў. Следам ідзе Партугалія з бензінам за 1,6 еўра і тыднёвай арэндай самахода за 83 еўры. На трэцім месцы Вялікабрытанія з бензінам за 1,6 еўра і тыднёвым коштам арэнды аўтамабіля ад 126 еўраў.

Самай дарагой краінай выявілася Нарвэгія з коштам бензіну ад 1,9 еўра за літр і тыднёвай арэндай аўтамабіля ад 315 еўраў. Таксама дарагімі для аўтааматараў выявіліся Нідэрланды і Італія з бензінам за 1,8 еўра і коштам тыднёвай арэнды аўтамабіля ад 178 і 166 еўраў адпаведна.

Апошнія навіны