BE RU EN

Прэзідэнт Украіны пачне свой візіт у Менск з сустрэчы з Эштан

  • 26.08.2014, 10:38

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка пачне свой візіт у Менск у аўторак з двухбаковай сустрэчы з вярхоўнай прадстаўніцай ЕЗ у замежных справах Кэтрын Эштан.

Як стала вядома агенцтву "Інтэрфакс-Украіна", сустрэча з Эштан пачнецца адразу ж пасля прылёту Парашэнкі ў Менск. Пляцоўкай для менскай сустрэчы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і вярхоўнай прадстаўніцы ЕЗ у замежных справах Кэтрын Эштан абраная амбасаду Украіны ў Менску.

Пасля гэтага запланаваныя двухбаковыя перамовы з Лукашэнкам, а таксама шматбаковая сустрэча прэзідэнтаў Украіны, Расеі, Беларусі і Казахстана пры ўдзеле Эштан.

Пакуль невядома, ці адбудзецца ў рамках візіту двухбаковая сустрэча кіраўніка ўкраінскай дзяржавы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Беларускі дыктатар сёння сустрэнецца ў Менску з прэзідэнтамі Рэспублікі Казахстан, Расейскай Федэрацыі, Украіны і высокімі прадстаўнікамі Еўразвязу.

Акрамя таго, запланаваны шэраг двухбаковых перамоваў.

Апошнія навіны