BE RU EN

Берасцеец правучыў нядбайную паркавальніцу

  • 26.08.2014, 10:37

Кіроўца наважыў паказаць прыклад дзяўчыне, як трэба правільна паркавацца ля крамы.

Магчыма, яна няўдала спынілася першапачаткова, хоць на фота гэтага не відаць. У выніку ўзнік канфлікт, мужчына на Hyundai з пасажырам-дзіцем заблакаваў выезд дзяўчыне са стаянкі, сам парушыўшы пры гэтым ПДР, піша virtual.brest.by.

Версія дзяўчыны такая: «Бо на гэтай паркоўцы няма разметкі, я прыпаркавала свій аўтамабіль побач буйнагабарытнай «Газэль», якая стала пад малым вуглом. Я з чыстым сумленнем пайшла ў краму, выйшаўшы з якой, выявіла «падпёрты» свой аўтамабіль і адсутнасць той самай «Газэлі». Я ветліва папрасіла мужчыну «вызваліць» мяне, на што ў адказ пасыпаліся абразы, а я даведалася, што ён цяпенр будзе мяне вучыць паркавацца. Нягледзячы на маю просьбу, ён пайшоў з дзіцем у краму, паўгадзіны я чакала, пакуль ён зробіць закупы, цярпенне маё скончылася, і я стала даваць пра сябе ведаць гукавым сігналам, на што ён ніяк не рэагаваў (адмыслова, бо я бачыла ягонае дзіця ля дзвярэй крамы, гэта значыць «настаўнік» назіраў за дзвярыма)».

«Выйшаўшы з крамы, ён не спяшаўся ад'ехаць, - апісвае развіццё падзей дзяўчына. - Я выйшла з аўтамабіля і папярэдзіла аб тым, што выклічу ДАІ, на што ізноў пачула шмат абраз у свой адрас. Аднак калі я пачала набіраць нумар тэлефона ДАІ, незнаёмец хутка рэціраваўся. Крыўдна і тое, што месца паставіць свой аўтамабіль у яго было дастатков».

Апошнія навіны