BE RU EN

Жыхаркам ААЭ забаранілі прыхарошвацца за стырном

  • 26.08.2014, 10:22

Міністэрства ўнутраных спраў ААЭ забараніла мясцовым аўтааматаркам прыхарошвацца за стырном.

Жанчын-кіроўцаў, якія накладваеш макіяж і папраўляюць прычоску, пастанавілі штрафаваць на тысячу дырхамаў (270 даляраў), а транспартны сродак будзе канфіскоўвацца тэрмінам на адзін месяц.

У распаўсюджаным чыноўнікамі апавяшчэнні адзначаецца, што такія дзеянні жанчын былі прызнаныя за тыя, што ствараюць небяспеку на дарогах, піша Lenta.ru.

«Накладванне макіяжу за стырном больш небяспечнае за выкарыстання мабільных тэлефонаў», - падкрэсліў намеснік дырэктара дэпартамента транспарту ў паліцыі Дубая Саіф Мухейр Аль Мазруі (Saif Muhair Al Mazroui).

Ён нагадаў, што і за размовы праз мабільнік за стырном таксама прадугледжана пакаранне. «Каб пагаварыць праз тэлефон, кіроўца павінен спыніць транспартны сродак у бяспечным месцы або даехаць да пункта прызначэння», - сказаў ён. Размова праз мабільны з выкарыстаннем прылады hands-free, зрэшты, з'яўляецца законам не забароненай.

У 2014 годзе паліцыя Дубая зарэгістравала 26,5 тысяч ДТЗ, якія адбыліся з прычыны выкарыстанне мабільнікаў за стырном.

Фота: AFP

Апошнія навіны