BE RU EN

Макарэвіча не ўпрасілі прыехаць у Салігорск

  • 26.08.2014, 9:36

Планавалася, што Андрэй Макарэвіч выступіць 29 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, што прысвечанае Дню шахцёра.

Паведамленне пра гэта некалькі дзён таму з'явілася на некаторых інфармацыйных рэсурсах і выклікала розгалас у Салігорску. Узрадаваліся гарнякі з ліку прыхільнікаў музыкі. Былі і тыя, хто угледзеў у гэтым нейкі палітычны аспект - маўляў, беларускія высокапастаўленыя асобы падказалі запрасіць апальнага цяпер у Расеі спевака ў піку Маскве, піша camarade.biz.

Аднак як тыя, хто схіляўся, убачыць у яго прыездзе ў Салігорск нейкую інтрыгу, так і тыя, хто, проста хацеў атрымаць асалоду ад выступлення легендарнага рок-гурта, засталіся ні з носам.

На сённяшні дзень ужо дакладна вядома, што Андрэй Макарэвіч у Салігорск не прыедзе. Адзін з арганізатараў агульнага вялікага свята - разам з Днём шахцёра ў Салігорску заўсёды адзначаецца і Дзень горада - сказаў, што канчаткова дамовіцца з музыкам не ўдалося.

Апошнія навіны