BE RU EN

Парашэнка распусціў Вярхоўную Раду

  • 25.08.2014, 22:01

Прэзідэнт Украіны заявіў аб тым, што распускае Вярхоўную Раду.

Такое паведамленне з'явілася ў афіцыйным запісе Пятра Парашэнкі ў «Твітэры».

«Дарагія суайчыннікі! Я пастанавіў датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады сёмага склікання», - гаворыцца ў ім.

«Прэзідэнт датэрмінова спыніў паўнамоцтвы Вярхоўнай Рады: «таму што гэта адзіна правільная і адказная пастанова». Большасць менавіта гэтых дэпутатаў прымалі дыктатарскія законы, якія забралі жыцці Нябеснай сотні. За гэта трэба адказваць. Пятая калона складаецца з дзесяткаў быццам бы нардэпаў. Толькі яны прадстаўляюць інтарэсы відавочна не таго народа, які іх выбіраў. Прэзідэнт заклікаў дэмакратычныя палітсілы да паходу выбары адзінай праўкраінскай, праеўрапейскай камандай», - паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цэгалко.

Выбары новага складу парламента адбудуцца 26 кастрычніка.

Апошнія навіны