BE RU EN

Ralph Lauren пакажа «разумнае» адзенне на турніры US Open

  • 25.08.2014, 18:50

Вытворца адзення Ralph Lauren пакажа на тэнісным турніры кашулю-пола, здольную весці маніторынг фізічнай актыўнасці ўладальніка.

Пра гэта паведаміла gazeta.ru са спасылкай на The New York.

Кашуля будзе атрымліваць паказчыкі арганізма з дапамогай ушытай срэбнай ніткі. Навінка зможа вызначыць сардэчны рытм, частату дыхання і ўзровень стрэсу.

Усе гэтыя звесткі можна будзе праглядаць на маніторы кампутара ці экране смартфона. Гэтую тэхналогію апрабуюць хлопчыкі, што падбіраюць мячы. У будучыні кампанія плануе выпусціць падобныя кашулі на масавы рынак, не абмяжоўваючы сябе спартовай уніформай.

Апошнія навіны