BE RU EN

Выкладзеная да «Дажынак» у Пінску плітка правалілася

  • 25.08.2014, 18:29

Нядаўна выкладзеная тратуарная плітка на вуліцы Горкага ў Пінску «асела».

Пешаходам хадзіць тут небяспечна. Гэтыя здымкі зробленыя на вуліцы Горкага, якую рэканструявалі да абласных «Дажынак», піша мясцовае выданне «Медыя Палессе».

На ходніку, што насупраць будынку станцыі пералівання крыві, утварылася прыстойная яміна, у якую абвалілася некалькі плітак. Правал знаходзіцца каля глыбокага калодзежа з камунікацыямі, і калі спатыкнуцца, можна атрымаць траўму.

Сколы, выбоіны, прасяданне пліткі можна бачыць і ў іншых месцах новага тратуара.

Апошнія навіны