BE RU EN

Расейцы пабіліся праз падпаскі ў нарвежскай краме

  • 25.08.2014, 14:09

Жыхары Мурманскай вобласці зладзілі масавую бойку ў краме ў нарвежскім муніцыпалітэце Сэр-Варангер.

«Я сам бачыў, як цэлы паддон падпаскаў раскупілі ўсяго за 20 секунд. Скупка падпаскаў - гэта праблема, якая доўжыцца ўжо доўгі час, але цяпер паводзіны расейскіх груп становяцца ўсё больш агрэсіўнымі», - паведаміў рэгіянальны дырэктар сеткі Rema 1000 Роні Рэпвік, якога цытуе FlashNord.

Адміністрацыя супермаркетаў прызнае, што пакупнікі з Расеі прыносяць ім асноўны даход, аднак агрэсіўныя паводзіны такіх кліентаў надалей абяцаюць спыняць, піша «Газета.ru».

Са слоў мясцовых прадпрымальнікаў, расейцы вылічылі графік паставак і прыходзяць роўна да прызначанага часу.

Апошнія навіны