BE RU EN

Праз вулкан у Ісландыі абвешчанае «чырвонае папярэджанне» для авіяцыі

  • 23.08.2014, 21:41

«Чырвонае папярэджанне» абвешчанае для авіяцыі ў зоне выкіду вулкана Бардарбунга ў Ісландыі.

Пра гэта паведамляе BBC.

«Чырвонае папярэджанне» з'яўляецца самым высокім паводле пяцібальнай шкалы. Гэта можа, у прыватнасці, азначаць значныя выкіды вулканічнага попелу.

Цяпер паветраная прастора каля вулкана закрытая, аднак усе ісландскія аэрапорты працуюць далей у звычайным рэжыме.

Апошні вялікі выбух вулкана на тэрыторыі Ісландыі адбыўся ў 2010 годзе. Тады праз вялікія аб'ёмы выкіду попелу вулкана Эяфьядлаёкюдль была зачыненая большая частка паветранай прасторы Еўропы.

Апошнія навіны