BE RU EN

Сілы АТА высокадакладным ударам знішчылі 40 браневікоў, 3 «Стралы» і 500 наймітаў

  • 23.08.2014, 16:15

У Ровеньках была выяўленая база баевікоў.

У суботу, 23 жніўня, у горадзе Ровенькі, Луганскай вобласці, было заўважанае нагрувашчванне на аўтабазе каля 40 браніраваных машын, 3 ЗРК тыпу «Страла-10» і да 500 наймітаў незаконных узброеных фармаванняў.

Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр АТА на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Паводле іх інфармацыі, не выключаецца, што ўказаны асабісты склад прыбыў як «гуманітарны канвой».

«У выніку высокадакладнага ўдару Узброеных Сіл Украіны па выяўленым аб'екце ў горадзе Ровенькі выведкай пацверджана поўнае знішчэнне базы тэрарыстаў. Мірныя жыхары не пацярпелі», - сказана ў паведамленні.

Апошнія навіны