BE RU EN

Справаздачна-выбарчая канферэнцыя Федэрацыі хакея перанесеная

  • 23.08.2014, 13:37

Канферэнцыю перанеслі ў другі раз

Першапачаткова яна павінна была прайсці 11 чэрвеня, затым - 26 жніўня. Прычына першага пераносу звязаная з падрыхтоўкай нарады ў Лукашэнкі ў пытанні далейшага развіцця хакею з шайбай на перыяд 2015 - 2018 гадоў. Новы перанос прэс-служба ФХРБ нічым не патлумачыла.

Нарада ў Лукашэнкі пакуль не адбылася. У той жа час разгарэўся канфлікт паміж федэрацыяй, клубамі беларускай экстралігі і выступоўцам у КХЛ менскім «Дынама» ў пытанні пераходу гульцоў.

ФХРБ кіруе 66-гадовы Яўген Ворсін. Некаторы час таму ён заявіў, што не мае намеру балатавацца на новы тэрмін.

Апошнія навіны