BE RU EN

Рада бяспекі ААН правядзе экстраннае пасяджэнне па Украіне

  • 22.08.2014, 21:36

Рада Бяспекі ААН правядзе ў пятніцу закрытую нараду па Украіне.

Пра гэта паведаміла прэс-служба арганізацыі.

У абноўленым раскладзе працы РБ ААН на дзень значыцца правядзенне закрытай нарады па Украіне а 15.00 (22.00 паводле менскага часу).

Нагадаем, Украіна 22 жніўня давяла інфармацыю пра прарыў расейскага «гуманітарнага канвою» праз дзяржаўную мяжу да ведама Рады бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН).

Апошнія навіны