BE RU EN

Тэрарысты забілі ганаровага консула Літвы ў Луганску

  • 22.08.2014, 20:22

Баевікі выкралі і забілі ганаровага консула Літвы Мікалая Зеленца.

Інцыдэнт адбыўся ў акупаваным расейскімі дыверсантамі і сепаратыстамі Луганску. Пра гэта ў сваім мікраблогу ў «Твітэры» напісаў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«З глыбокім смуткам толькі што даведаўся, што ганаровы консул Літвы ў Луганску быў выкрадзены і жорстка забіты тэрарыстамі», - напісаў ён.

Апошнія навіны