BE RU EN

Беларускія зенітчыкі правядуць стральбу з С-300 на палігоне ў Бураціі

  • 22.08.2014, 19:25

Доўжацца тактычныя вучэнні з баявой стральбой з вайсковымі часткамі зенітных ракетных войскаў ВПС і войскаў СПА Беларусі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.

Разлікі 1-га, 115-га і 377-га зенітных ракетных палкоў ажыццявілі перадыслакацыю паветраным транспартам у новы пазіцыйны раён, на палігон Целямба ў Бураціі (Расейская Федэрацыя), дзе правядуць баявыя стрэльбы з зенітнага ракетнага комплексу С-300.

Асабісты склад беларускіх баявых разлікаў здаў залікі на допуск да працы на тэхніцы, прыняў ўзбраенне і вайсковую тэхніку ў вайскоўцаў Расеі і прыступіў да ажыццяўлення комплексу мерапрыемстваў у падрыхтоўцы да заступніцтва на баявое дзяжурства.

У выкананні баявых стрэльбаў на палігоне таксама возьмуць удзел курсанты факультэта супрацьпаветранай абароны Вайсковай акадэміі Беларусі.

Апошнія навіны