BE RU EN

Жыхар Нью-Джэрсі адзначыў 101 дзень нараджэння на працоўным месцы

  • 22.08.2014, 19:10

Мужчына ўжо 73 гады працуе ў кампаніі, якая вырабляе электратавары.

Такая адданасць фірме заслугоўвае ўсялякай павагі. Жыхар Нью-Джэрсійскага гарадка Уіпані Герман Голдман ужо 73 гады працуе ў кампаніі Capitol Lighting. Голдман гандлюе электрычнымі таварамі з 1941 года, гэта значыць без малога тры чвэрці стагоддзя, калі не лічыць невялікага перапынку, выкліканага яго ўдзелам у Другой сусветнай вайне. На днях ён адзначыў на працоўным месцы, то бок, за прылаўкам 101-ы дзень нараджэння, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Адзінай папраўкай на салідны ўзрост з'яўляецца скарочаны працоўны тыдзень: Герман працуе чатыры дні. Яго працаздольнасці, энергіі і жыццялюбству застаецца толькі зайздросціць. Як паведамляе Daily Telegraph, Герман Голдман нават на працу ездзіць сам, на ўласнай машыне. Герман ніколі не цікавіўся гэтым пытаннем, але ён напэўна з'яўляецца і адным з рэкардсменаў Амерыкі што да стажу кіроўцы.

Фота: AP

Апошнія навіны