BE RU EN

Яцанюк: Раней мангола-татарскае ярмо на конях заскоквала, цяпер - на КамАЗах

  • 22.08.2014, 18:11

Прэм'ер-міністр Украіны не выключае, што «гуманітарны канвой» будзе разбомблены расейцамі, каб абвінаваціць Кіеў.

Пра гэта Арсень Яцанюк сказаў у інтэрв'ю цэнтральным украінскім тэлеканалам 22 жніўня, інфармуе Insider.

«Хацелі заехаць на хутка пафарбаваных КаМАЗах праз Харкаў. Чаму праз Харкаў? Не таму, каб хутчэй даставіць груз, а каб праехаць 50 км па ўкраінскай тэрыторыі, каб там нейкія расейскія найміты з гранатамёта расстралялі груз, і яны заявілі: «Так, паглядзіце, што гэтая хунта робіць, трэба ўводзіць міратворчыя войскі», - адзначыў ён.

Прэм'ер не выключае, што і цяпер канвой разбамбяць баевікі, а абвінавацяць Украіну.

«Раней татара-мангольскае ярмо ва Украіну на конях заскоквала, а цяпер на гуманітарным грузе», - адзначыў прэм'ер.

Апошнія навіны