BE RU EN

Рух па вуліцы Бядулі перакрыюць праз кіназдымкі

  • 22.08.2014, 18:01

Часова закрыюць рух усіх відаў транспарту па вул. З. Бядулі і ўнясуць змены ў працу трамвайных маршрутаў 24 жніўня.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» у ГП «Менсктранс», гэта звязана з правядзеннем кіназдымак.

Рух трамваяў маршруту №1 з боку пл. Мяснікова арганізуецца да прыпыначнага пункта «Батанічная» па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Першамайскай, Чапаева, Платонава, Казлова ў абодвух напрамках з прысваеннем №1Б. А рух трамваяў маршруту №1 з боку ДС «Зялёны Луг» арганізуецца да прыпыначнага пункта «Батанічная» з прысваеннем №1Д. Маршрут №4 з боку ДС «Возера» арганізуецца да прыпыначнага пункта «Батанічная» з прысваеннем №4Д, рух трамваяў гэтага ж маршруту з боку пл. Мяснікова адмяняецца.

Апошнія навіны