BE RU EN

МЗС Швэцыі: На тэрыторыю Украіны ўвайшлі пскоўскія дэсантнікі

  • 22.08.2014, 15:48

«Канвой Пуціна», які заехаў на тэрыторыю Украіны без дазволу афіцыйнага Кіева, суправаджаюць байцы 76-й дывізіі ПДВ РФ.

Пра гэта ў пятніцу, 22 жніўня, паведаміў міністр замежных спраў Швэцыі Карл Більт.

«Відавочна, «гуманітарны канвой» уварваўся ва Украіну ў суправаджэнні вайскоўцаў 76 вайскова-паветранай дывізіі», - напісаў ён на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

Таксама ён паведаміў, што ва Усходняй Украіне ўжо былі зафіксаваныя БТРы 76-й дывізіі ПДВ са Пскова.

Апошнія навіны