BE RU EN

Украінскую мяжу пераехалі 145 грузавікоў з Расеі

  • 22.08.2014, 15:13

Дзяржаўная памежная служба Украіны паведамляе аб пераездзе мяжы 145 грузавікамі з расейскай «гуманітарнай дапамогай».

Пра гэта распавялі ў прэс-службе ўстановы. Згодна з інфармацыяй, украінскія памежнікі і мытнікі не дапускаюцца да рэгістрацыі гэтага грузу.

Усяго Расея сфармавала 262 грузавікі з «гуманітарнай дапамогай», калона з якіх у пятніцу пачала рухацца ва Украіну без згоды Кіева і без суправаджэння Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Нагадаем, раней кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка назваў такія дзеянні РФ дырэктыўным уварваннем ва Украіну, а ўкраінскае замежнапалітычнае міністэрства заклікала ўсіх міжнародных партнёраў асудзіць незаконныя і агрэсіўныя дзеянні расейскай стараны.

Апошнія навіны