BE RU EN

Лукашэнка прапаноўвае гадаваць поні

  • 22.08.2014, 15:13

Дыктатар мяркуе, што развіццё аграэкатурызму ў краіне дапаможа рэанімаваць неперспектыўныя вёскі.

Такое меркаванне Лукашэнка выказаў сёння ў часе рабочай паездкі ў Менскую вобласць. Ён азнаёміўся з развіццём аграэкатурызму на прыкладзе аграсядзіб Валожынскага раёна, паведамляе БелТА.

"Ёсць у нас вельмі шмат вёсак. Раней іх называлі неперспектыўнымі. А яшчэ хутары, - адзначыў ён. - Чаму б чалавеку, які там узгадаваўся, ці проста бізнэсоўцу і кожнаму ахвотнаму не пабудаваць там аграсядзібу? Рэанімаваў бы і вёску". На ягоную думку, мясцовыя жыхары маглі б дапамагчы, даглядаючы сядзібы, падтрымліваючы парадак.

"Я падштурхоўваю людзей да таго, каб яны ішлі і развівалі гэта. Некаторыя так ужо і робяць", - заўважыў Лукашэнка.

Правадыр уважае, што пасля гаспадары такіх аграрных сядзіб, пакрысе развіваючы іх, маглі б фармаваць фермерскія гаспадаркі. "Дапусцім, гадавалі б поні, а можа, і дзясятак кароў бы трымалі. Гэта яшчэ прыйдзе, - адзначыў ён. - Я хачу гэтым рэанімаваць нашы вёсачкі. А то аграгарадкі мы пабудавалі, гэта добра, але гэта фактычна будучы горад, а вось гэтыя вёскі, хутары трэба ўзняць, наколькі гэта магчыма". Паводле ягоных слоў, некаторыя бізнэсоўцы падтрымалі гэтую прапанову і пачалі ўкладаць сродкі ў развіццё тых месцаў, дзе калісьці нарадзіліся.

Апошнія навіны