BE RU EN

Пад Рэчыцай перакулілася фура

  • 22.08.2014, 14:57

ДТЗ адбылося на колавым скрыжавання недалёка ад уезду ў горад.

Пра здарэнне ў Рэчыцкім раёне распавёў чытач onliner.by.

«Сёння раніцай на Хойніцкім коле ляжала фура на баку! Магчыма, уночы кіроўца позна заўважыў кола, на вялікай хуткасці пачаў манэўраваць, што і прычынілася да перакульвання...», - напісаў ён.

Іншыя падрабязнасці ДТЗ невядомыя.

Апошнія навіны