BE RU EN

Ля Валожына пройдзе першы дабрачынны фестываль «Карчма»

  • 22.08.2014, 14:48

6-7 верасня ў вёсцы Гірэвічы Валожынскага раёна пройдзе фэст «Карчма».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары фестывалю.

Удзельнікі фестывалю: гурты «Стары Ольса», Pawa, «Рокаш», Ceilidh Ceol, Pun (Ex - BLAGI MAT), таксама чакаецца танцавальная падтрымка ад калектываў «Фламея» i Melicratum.

У вёсцы Гірэвічы (Ракаўскі сельсавет, 35 км ад Менска, 7 км ад Ракава, 8 км ад станцыі Радашковічы) знаходзіцца будынак карчмы 17-18 стагоддзяў, якая была сведкам розных падзей, сярод якіх: побыт ад'ютанта Напалеона, адпачынак паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, захоп жандараў расейскага рэвалюцыянера Барыса Савінкова. Будынак патрабуе неадкладнай кансервацыі. Жыхары вёскі сваімі намаганнямі прыбіраюць тэрыторыю, але гэтага недастаткова і карчма далей разбураецца.

У рамках дабрачыннага фестывалю пройдзе добраўпарадкаванне тэрыторыі, работы для кансервацыі, а таксама канцэрт. Фестываль «Карчма» не мае замежнай фінансавай падтрымкі, праводзіцца выключна за кошт асабістага ўдзелу добраахвотнікаў.

Апошнія навіны