BE RU EN

Расея ўвяла санкцыі супраць Японіі

  • 22.08.2014, 14:24

Крэмль забараніў ўезд у Расею шэрагу грамадзян Японіі.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Спіс грамадзян Японіі, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю РФ у якасці меры ў адказ на візавыя санкцыі ТокіЁ, быў уручаны паслу Цікахіту Хараду ў чацвер намеснік кіраўніка МЗС РФ Ігарам Маргулавым.

Японія ў пачатку жніўня ўвяла візавыя абмежаванні для людзей, якія непасрэдна звязаныя з анэксіяй Крыма і дэстабілізацыяй становішча ва Украіне, у тым ліку для былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і прадстаўнікоў самаабвешчаных уладаў паўвыспы.

Апошнія навіны