BE RU EN

П'яны мазырчук укусіў міліцыянта за сцягно

  • 22.08.2014, 14:22

Затрыманы нецвярозы жыхар Мазыра супраціўляўся міліцыянтам, якія затрымалі яго.

Жыхар горада ўкусіў аднаго з супрацоўнікаў за сцягно. Як паведамляе тэлеканал "Мазыр" супраць нападніка распачатая крымінальная справа паводле артыкула 363 ч.2 КК РБ «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з ужываннем гвалту».

Хулігану пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 5 гадоў.

Апошнія навіны