BE RU EN

Дзярждэп ЗША: Довады віны сепаратыстаў у катастрофе «Боінга» вельмі пераканаўчыя

  • 22.08.2014, 11:43

Звесткі выведкі ЗША паказваюць на тое, што менавіта баевікі збілі рэйс "малайзійскіх авіяліній" MH 17 у небе над Данецкай вобласцю.

Довады іх віны ў трагедыі вельмі пераканаўчыя.

Пра гэта журналістам заявіла прэс-сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мары Харф, піша gordonua.com.

"Ён (Boeing 777) быў збіты з кантраляванай прарасейскімі сепаратыстамі тэрыторыі ракетай "зямля-паветра", якая была ў сепаратыстаў", - заявіла прадстаўніца Дзярждэпу.

Са слоў Харф, урад ЗША прадаўжае на 100% падтрымліваць такую пазіцыю ў справе MH 17.

У сталіцу Малайзіі - Куала-Лумпур - 22 жніўня даставілі парэшткі 20 з 43 грамадзян краіны, якія загінулі ў катастрофе Boeing 777 над Данецкай вобласцю.

Экспэртам ужо атрымалася ўстанавіць асобы 127 ахвяр авіякатастрофы.

Фота: Reuters

Апошнія навіны