BE RU EN

Навукоўцы «адклалі» глабальнае пацяпленне на 10 гадоў

  • 22.08.2014, 10:30

У працэсе глабальнага пацяплення на Зямлі з 1999 года пачалася паўза, нягледзячы на рэкордны ўзровень вуглякіслага газу ў атмасферы.

Навукоўцы мяркуюць, што гэта адкладзе сур'ёзныя наступствы прыкладна на 10 гадоў, паведамляе «Расейская служба BBC».

На думку спецыялістаў з універсітэта штата Вашынгтон у Сіэтле, за запаволеннем стаіць натуральны 30-гадовы цыкл у Атлантычным акіяне. Атлантычная плынь на поўнач ад тропікаў паскорылася, павольныя плыні адводзяць усё больш цёплых патокаў на глыбіню да паўтары кіламетраў, а ўздым халодных слаёў вады спрыяе зніжэнню глабальных тэмператур.

Не выключана, што пасля заканчэння цыкла тэмпература імкліва паднімецца.

Іншая такая паўза назіралася ў перыяд з 1945-га да 1975 году - спачатку навукоўцы былі занепакоеныя магчымым пачаткам новага ледніковага перыяду. З 1998-га да 2012 год сярэдняя глабальная тэмпература падвышалася прыкладна на 0,05 градуса Цэльсія за дзесяцігоддзе - такія звесткі Міжурадавай групы экспэртаў у змяненні клімату.

Існуюць і іншыя тэорыі стабілізацыі пацяплення, сярод іх, уплыў забруджвання атмасферы і ўзрослая вулканічная актыўнасць.

Апошнія навіны