BE RU EN

ЗША заклікалі краіны свету далучыцца да санкцый супраць РФ

  • 22.08.2014, 8:05

Перамовы вядуцца з Кітаем, Сінгапурам і Паўднёвай Карэяй.

Пра гэта заявіў каардынатар дзярждэпартамэнта ЗША Дэніэл Фрыд, паведамляе ІТАР-ТАСС.

"Мы таксама гутарым з Паўднёвай Карэяй і Сінгапурам, у нас былі кансультацыі з Кітаем, і мы будзем працягваць свае кансультацыі", - сказаў Фрыд.

На пытанне пра тое, якія яшчэ краіны свету, акрамя ЗША ды іх найбліжэйшых хаўруснікаў, найперш у ЕЗ, ахвочыя ўдзельнічаць у санкцыях, амэрыканскі дыпламат назваў Нарвэгію і Швайцарыю.

Паводле ягоных слоў, гэтыя краіны, не быўшы чальцамі Еўразвязу, "зазвычай падтрымліваюць санкцыі ЕЗ" і "робяць гэта і ў гэтым выпадку".

Ён не здолеў дакладна сказаць, якую шкоду санкцыі могуць прычыніць Расеі.

"Такія рэчы цяжка ацаніць колькасна, але, на нашу думку, дырэктыўнае ўздзеянне будзе істотнае, а недырэктыўнае - пагатоў", - заявіў супрацоўнік дзярждэпартамэнту.

Фрыд выказаў шкадаванне, што дайшло да выкарыстання санкцый. Ён таксама выказаў спадзяванне на тое, што ЗША і Расея "вернуцца да больш канструктыўных стасункаў".

Нагадаем, што канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выказваецца за працяг санкцый супраць Расеі "для таго, каб паказаць нашу сур'ёзнасць".

Апошнія навіны