BE RU EN

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 8,4%

  • 21.08.2014, 21:38

У Беларусі ў студзені-ліпені 2014 выкарыстана 111,7 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал.

Гэта на 8,4% ніжэй за ўзровень студзеня-ліпеня 2013 года. Пра гэта паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Будаўніча-мантажныя працы ў студзені-ліпені 2014 выкананыя на 62,5 трлн рублёў, што ў супастаўных коштах складае 97,2% да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года. Удзельная вага будаўніча-мантажных работ склала 55,9% ад агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал.

За гэты перыяд інвестыцыі на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў склалі 36,7 трлн рублёў (32,8% агульнага аб'ёму інвестыцый), або 85,6% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2013 г. На долю імпартных машын, абсталявання, транспартных сродкаў прыпадае 66,8% гэтых інвестыцый. З імпартнага абсталявання 25,3% набыта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны