BE RU EN

Гіганцкі акунь на вачах у рыбакоў цалкам праглынуў акулу (Відэа)

  • 21.08.2014, 20:53

У сетцы з'явілася відэа, як гіганцкая рыба адабрала ўлоў рыбакоў, цалкам праглынуўшы акулу прама з кручка.

Гэта адбылося ля ўзбярэжжа Баніта-Спрынгс у Фларыдзе. Інцыдэнт рыбакі запісалі на відэа і выклалі ў YouTube.

Як паведаміў аўтар відэа, падчас рыбалкі ён злавіў чорную акулу даўжынёй блізу паўтара метраў. Аднак раптам з марскіх глыбінь вынырнуў гіганцкі групер з сямейства каменных акунёў і з першай жа спробы праглынуў акулу, піша obozrevatel.com.

Адзначаецца, што такія марскія рыбы могуць дасягаць даўжыні да 2,5 метраў. А вага самага буйнога групера, калі-небудзь злоўленага ля берагоў Фларыды, складала амаль 310 кг.

Апошнія навіны