BE RU EN

Павел Клімкін: Украіна мае патрэбу ў новым «плане Маршала»

  • 21.08.2014, 19:32

Кіраўнік МЗС Украіны просіць Захад аб вайсковай і тэхнічнай дапамозе ў барацьбе з сепаратыстамі.

«Я думаю, гэта было б зусім лагічна даць Украіне тэхнічную і вайсковую дапамогу для барацьбы з тэрарызмам, як гэта сёння адбываецца ў выпадку з Іракам», - цытуе Паўла Клімкіна газета Экспрэс у чацвер, 21 жніўня. Гэтая барацьба, мяркуе міністр, адказвае спрадвечным інтарэсам Еўрапейскага Звяза, паведамляе Deutsche Welle.

Акрамя таго, Украіна для правядзення еўрапейскіх рэформаў мае патрэбу ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай падтрымцы. «Мы маем патрэбу ў свайго роду «плане Маршала» для Украіны, - мяркуе Павел Клімкін, - I як ЗША адыгралі галоўную ролю падчас рэалізацыі «плана Маршала» пасля Другой сусветнай вайны, так сягоння магла б Нямеччына ўзяць на сябе вядучую ролю ў гэтай гістарычнай місіі».

Апошнія навіны