BE RU EN

Японскія знішчальнікі перахапілі бамбавікі ВПС РФ

  • 21.08.2014, 18:35

Знішчальнікі паветраных сіл самаабароны Японіі былі паднятыя ў паветра ў сувязі з набліжэннем двух расейскіх вайсковых самалётаў.

Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАCС.

Расейскія стратэгічныя бамбавікі Тую-95 праляцелі над акваторыяй Японскага мора з поўначы на поўдзень да мяжы Усходне-Кітайскага мора. Пасля гэтага яны праляцелі над Ціхім акіянам уздоўж усходняга ўзбярэжжа Японіі ў напрамку Сахаліна.

Апошнія навіны