BE RU EN

Навальнаму змякчылі меру стрымання

  • 21.08.2014, 14:08

Замаскварэцкі суд Масквы часткова змяніў меру стрымання апазіцыйнаму палітыку Аляксею Навальнаму.

Яму дазволілі размаўляць са сваімі прадстаўнікамі і суадказнікамі ў грамадзянскіх справах, паведамляе РІА "Новости".

Скасаванне забароны Алексею Навальнаму на стасункі з больш шырокім колам асоб пацвердзіла і прэс-сакратарка апазіцыянера Кіра Ярмыш. "Суддзя выдаляецца для вынясення пастановы аб хадайніцтве Навальнага: ён просіць дазвол мець стасункі са сваімі прадстаўнікамі ў грамадзянскіх справах. Суддзя задавальняе хадайніцтва Навальнага", - напісала яна ў сваім мікраблогу ў Twitter.

Паводле старой забароне, Навальны не мог мець стасункі не толькі з журналістамі, але і з усімі староннімі асобамі, за выняткам блізкіх сваякоў. Апазіцыянер заяўляў, што такая забарона парушае ягонае права ў сувязі з падачай да яго вялікай колькасці грамадзянскіх пазоваў.

Як перадае ІТАР-ТАСС, суддзя Наталля Сусіна задаволіла хадайніцтва Навальнага, разважыўшы, што ягоныя стасункі з юрыстамі не зашкодзяць інтарэсам правасуддзя.

21 жніўня Замаскварэцкі суд таксама планаваў дапытаць шэраг сведак паводле крымінальнай справы братоў Аляксея і Алега Навальнага пра крадзеж у касметычнай кампаніі Yves Rocher. Аднак ніхто з выкліканых на допыт не з’явіўся.

Напярэдадні, 20 жніўня, прадстаўнік управы ФСВП Масквы заявіў, што Аляксей Навальны мае права з дазволу следчага атрымліваць карэспандэнцыю і выходзіць на шпацыр. Гэтую магчымасць ён можа выкарыстоўваць для галасавання на выбарах у верасні ў Масгардуму, паведаміў прадстаўнік УФСІН на круглым стале аб выбарах у Масгардуму.

Братоў Аляксея і Алега Навальнага абвінавачваюць у махлярстве, учыненым групай асобаў з папярэдняй змовай з выкарыстаннем свайго службовага становішча ў асабліва вялікай суме, а таксама легалізацыі сродкаў. Паводле версіі следства, Навальныя "з 2008 да 2013 ашуканскім шляхам выкралі грашовыя сродкі кампаніі" Іў Рашэ Усход" у суме звыш 26,7 млн рублёў, а таксама фірмы "Шматпрофільная працэсінгавая кампанія" ў суме большай за 4,4 млн рублёў".

Падсудныя сваю віну не прызнаюць. Аляксей Навальны сцвярджае, што справа супраць яго носіць палітычны характар.

Аляксей Навальны знаходзіцца пад хатнім арыштам, ягоны брат - пад падпіскай аб нявыездзе.

Улетку мінулага года Навальны быў асуджаны на 5 гадоў умоўна паводле справы "Кіраўлеса". Акрамя таго, ён абвінавачваецца ў шэрагу іншых крымінальных спраў.

Апошнія навіны